Рыболовные катушки http://nachodki.ru/shop/okhota-turizm-rybalka/katushki.html на сайте nachodki.ru

Невядомая Еўропа:

гісторыя, грамадства і культура Беларусі

 

Летняя школа

ў Гродна

 

Летняя школа «Невядомая Еўропа: гісторыя, грамадства і культура Беларусі» будзе праходзіць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму і будзе цікавай студэнтам, якія вывучаюць гуманітарныя навукі. Гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з багатай беларускай гісторыяй і унікальнай культурай, а таксама атрымаць асалоду ад прыгожых беларускіх краявідаў і пакаштаваць стравы нацыянальнай беларускай кухні.

Мэтай нашай Летняй школы з'яўляецца развіццё міжкультурных кампетэнцый у еўрапейскіх студэнтаў шляхам іх непасрэднага ўдзелу ў вывучэнні культурнай разнастайнасці краін, якія не з'яўляюцца членамі ЕС (на прыкладзе Рэспублікі Беларусь). Удзельнікам Летняй школы прапануюцца шматлікія лекцыі, семінары і экскурсіі, падчас якіх яны могуць атрымаць веды аб важнейшых аспектах беларускіх культурных даследаванняў або пашырыць іх. Нарэшце, кожны ўдзельнік падрыхтуе і прадставіць эсэ (на нямецкай або англійскай мове) пра Беларусь на аснове атрыманай інфармацыі і ўласнага вопыту. Яно будзе з'яўляцца доказам паспяховага ўдзелу ў летняй школе і сведчаннем наведвальнасці.

Беларусь знаходзіцца ва Усходняй Еўропе і застаецца «белай плямай» для многіх еўрапейцаў. Варта пачаць знаёмства з невядомай Беларуссю з Гродна, таму што Гродна з'яўляецца адным з найстарэйшых гарадоў Беларусі, у якім цесна пераплецены гістарычны цэнтр і сучасная інфраструктура, зялёныя паркі і вядомыя помнікі (такія як Каложская царква XII стагоддзя). Гродна – гэта шматкультурны горад, у якім побач жывуць людзі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Мы хочам пазнаёміць удзельнікаў Летняй школы з эканамічнай, культурнай і рэлігійнай разнастайнасцю Беларусі на прыкладзе нашага горада. Акрамя таго, гэтаму будуць спрыяць розныя экскурсіі па горадзе і не толькі. Высокакваліфікаваныя выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму будуць чытаць лекцыі і суправаджаць удзельнікаў Летняй школы ва ўсіх іншых мерапрыемствах. Арганізатарамі з'яўляюцца кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі і кафедра турызму і культурнай спадчыны. У дадатак да гэтага ўдзельнікі Летняй школы будуць мець магчымасць зносін з беларускімі студэнтамі.